Старыя VS новыя палітыкі: хто будзе кіраваць Радай? Спецыяльны выпуск «Вот так»


Чаму ўкраінскія палітыкі паступова забываюць пра вайну на Данбасе, і ці змогуць новыя парламентарыі забяспечыць краіне новы курс?

Hавiны
Ва Украіне абіраюць новую Вярхоўную Раду. У лідарах – партыя Зяленскага
2019.07.21 09:08

Як заявіў палітолаг Алег Саакян ў эфіры «Белсату», ключавым трэндам гэтай кампаніі, як і прэзідэнцкай, стала помста старым палітыкам і перазагрузка ўлады.

«Не выкананы запыт пострэвалюцыйнай Украіны выліўся ў пратэст у такой электаральнай форме. І мы ўбачылі разгромны вынік, як на прэзідэнцкіх выбарах, так і на парламенцкіх», – сказаў эксперт.

Такая «помста» стала прычынай праходжання ў парламент сіл без партыйнай дысцыпліны.

«Гэты парламент будзе вельмі фрагментаваны. У парламент прыйшлі партыі, якія не маюць партыйнай дысцыпліны, запоўненыя людзьмі калі не выпадковымі, то падабранымі «па аб’яве». І як гэтыя людзі будуць паводзіць сябе, вельмі складана прадказаць», – падкрэслівае палітолаг Аляксандр Папко.

Нягледзячы на ​​запыт на новыя асобы, геапалітычныя погляды украінцаў за апошнія пяць гадоў не змяніліся, лічыць палітолаг Аляксандра Іванюк.

«Большасць надалей выступае за ўступленне ў еўраатлантычныя структуры. У Канстытуцыі ў пачатку гэтага году было зафіксавана імкненне Украіны ўступіць у Еўразвяз і NATO. Канстытуцыйную большасць, каб вярнуцца назад, ні ў каго ў гэтым парламенце не будзе», – кажа палітолаг.

21 ліпеня а 20-й паводле Кіева, Масквы і Менску ў эфіры нашага каналу стартуе адмысловае выданне праграмы «Вот так», прысвечанае датэрміновым выбарам у Вярхоўную Раду Украіны. Госці эфіру распавядуць, чаму ўкраінскія палітыкі паступова забываюцца пра вайну на Данбасе ды тое, ці прывядзе Зяленскі Украіну ў Еўразвяз.

На самым пачатку выдання гледачоў чакаюць папярэднія вынікі экзіт-полаў, а пасля – злучэнні са штабамі партыяў «Слуга народу», «Апазіцыйная платформа» і «Голас».

У асноўнай частцы праграмы госці варшаўскай студыі – палітолагі і сацыёлагі – пракаментуюць «Белсату» вынікі выбараў і паразважаюць, ці «Слуга народа» зможа кіраваць непадзельна, ці ёй давядзецца ствараць кааліцыю (і калі так – то з кім).

«Таксама мы звяжамся з кіеўскай студыяй, дзе абмяркуем, чаму ўдзельнікі гонкі так мала казалі пра вайну на Данбасе. Складваецца ўражанне, што гэтую тэму кандыдаты стараюцца пазбягаць. Даведаемся – чаму», – кажа выдаўца праграмы Юры Салодкі.

У заключнай частцы праграмы палітолагі паразважаюць пра магчымыя сцэнары развіцця дачыненняў Украіны з Расеяй з новай Радай, а еўрадэпутаты распавядуць, ці свеціць Украіне ўступленне ў Еўразвяз.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў