Старшыню АГП Мікалая Казлова будуць судзіць за адмову даваць падпіску аб неразгалошванні


У дачыненні да Мікалая Казлова, лідара АГП і сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, склалі адміністрацыйны пратакол за адмову падпісаць падпіску аб неразгалошванні. Раней яго некалькі разоў выклікалі ў Следчы камітэт, піша Радыё «Свабода».

Старшыню АГП Мікалая Казлова некалькі разоў выклікалі на допыт па справе Каардынацыйнай Рады. Следчыя патрабуюць ад яго падпісаць дакумент аб неразгалошванні. Але палітык адмаўляецца даваць паказанні і падпісваць дакументы. У выніку, падчас допыту 12 студзеня Мікалай Казлоў даведаўся, што адмова даваць падпіску стала прычынай складання пратаколу.

«Пратакол на мяне склалі за тое, што я не падпісаў падпіску аб неразгалошванні ў Следчым камітэце, куды мяне выклікалі з нагоды справы аб дзейнасці Каардынацыйнай рады. Я спаслаўся на сваё права, мяркую, у мяне ёсць права не даваць такой падпіскі. Скарыстаўся сваім правам не падпісваць і не падпісаў. У СК гэта было ўспрынята як невыкананне законных патрабаванняў службовай асобы. І яны напісалі паперу ў Партызанскі РУУС, а там участковы ўжо склаў пратакол. Я яго лічу абсалютна беззаконным. Людзі ўжо настолькі згубілі берагі, што думаюць, што любое іх патрабаванне законнае. А гэта ня так», – распавёў Мікалай Казлоў.

Hавiны
План Лукашэнкі не адпавядае рэальнай сітуацыі. Інтэрв’ю з Аляксандрам Дабравольскім
2021.01.12 08:00

 

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў