Старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) абраны Ігар Барысаў


Ігар Барысаў узначаліў БСДП (Грамада), змяніўшы на гэтай пасадзе Ірыну Вештард. Барысаў быў абраны старшынёў 11 сакавіка на чарговым справаздачна-выбарчым з’ездзе партыі ў Менску.

Статут БСДП абмяжоўвае старшынства адной і той жа асобы цягам трох тэрмінаў па два гады. Таму Ірына Вештард, якая кіравала партыяў з сакавіка 2012 года, была вымушана сысці з пасады.

Ігар Барысаў быў адзіным прэтэндэнтам на пасаду старшыні партыі і ягоную кандыдатуру падтрымала большасць дэлегатаў зʼезду.

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=1609267799127570&set=a.528143627239998.1073741825.100001330958926&type=3&theater

Ігару Барысаву 35 гадоў, ён нарадзіўся ў Магілёве. Мае дзве вышэйшых адукацыі – па спецыяльнасці інжынер-электрык і палітолаг. З 2010 года зʼяўляўся намеснікам старшыні БСДП (Грамада).

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў