Старшыня Следчага камітэту пацвердзіў адстаўку двух высокапастаўленых следчых


Паводле Івана Наскевіча, «пакуль праводзіцца праверка або распачатая крымінальная справа, у інтарэсах следства дэталі раскрываць нельга».

«Іх сапраўды адправілі ў адстаўку ў сувязі з атрыманнем інфармацыі, дастатковай для прыняцця такога рашэння!, – паведаміў кіраўнік СК TUT.BY.

Афіцэр Цэнтральнага апарату Следчага камітэту Андрэй Качура і начальнік аддзелу расследавання злачынстваў у сферы эканомікі ўпраўлення СК па горадзе Менску палкоўнік Ілля Валозін пакінулі сваі пасады два тыдні таму.

Андрэй Качура звольнены з праваахоўных органаў і праходзіць у якасці падазраванага па крымінальнай справе.

Пра прычыны адстаўкі Іллі Валозін афіцыйна не паведамляецца. Ягоны аддзел займаўся многімі гучнымі эканамічнымі справамі – ад справы Віталя Арбузава і групы кампаніяў Fenox да другой справы Аляксандра Мураўёва і справы лідараў прафсаюзу РЭП Фядыніча і Комліка.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў