Старшыня СК даручыў адпускаць больш людзей пад хатні арышт


Нарада ў Следчым камітэце.
Фота: sk.gov.by

На нарадзе ў цэнтральным апараце Следчага камітэту прааналізавалі выкарыстанне мераў стрымання ў Беларусі. Кіраўнік ведамства Іван Наскевіч агучыў праблемныя моманты, якія патрабуюць неадкладнага ўмяшання.

За дзевяць месяцаў 2019 году працягвалася зніжэнне колькасці зняволеных пад варту абвінавачаных па крымінальных справах. Доля тых, хто знаходзіўся пад вартай паводле справаў аб карупцыйных і эканамічных злачынствах, склала толькі 3 % і 0,7 % адпаведна, паведамілі ў СК.

Hавiны
Качанава расказала, якім мусіць быць пакаранне за наркотыкі
2019.11.04 06:53

Але доля мераў стрымання, альтэрнатыўных зняволенню пад варту (23,9 %) і падпісцы аб нявыездзе і належных паводзінах (71,5 %), склала толькі 4,6 %.

«Хопіць думаць і дзейнічаць па-старому, шаблонна», – заявіў Іван Наскевіч і заклікаў шырэй выкарыстоўваць альтэрнатыўныя меры стрымання.

Вырашана пашырыць ужыванне асабістага паручыцельства, хатняга арышту і залогу. Пры адсутнасці сведчанняў пра тое, што абвінавачаны можа схавацца, перашкаджаць правасуддзю, працягваць злачынную дзейнасць, неабходна своечасова ініцыяваць змякчэнне меры стрымання.

Таксама вырашана асаблівы акцэнт рабіць на індывідуалізацыі падыходаў, дбайным вывучэнні сітуацыі, недапушчэнні перагібаў, павышэнні аператыўнасці папярэдняга расследавання і недапушчэнні зацягвання знаходжання абвінавачаных пад вартай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў