Старшыня ПАРЕ адрэагаваў на выбары ў Беларусі


Рык Дамс захапіўся смеласцю беларусаў ды заклікаў улады да стрыманасці.

Старшыня ПАРЕ заявіў, што ўважліва сачыў за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ды за падзеямі мінулай ночы пасля закрыцця галасавання. Ён шкадуе, што гэтыя выбары не былі свабоднымі і справядлівымі.

«Я заклікаю ўлады праявіць максімальную стрыманасць і забяспечыць бесперашкоднае ажыццяўленне асноўных правоў і свабодаў чалавека ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі. Свабода выказванняў ды мірных сходаў – найважнейшая апора дэмакратычных грамадстваў», – адзначыў Рык Дамс у адмысловай заяве.

Старшыня ПАРЕ асабліва адзначыў рашучасць беларускіх жанчын, што былі лідаркамі палітычнага працэсу, нягледзячы на сэксісцкія выказванні. На думку Дамса, грэблівым фармулёўкам няма месца ў сучаснай палітыцы.

Hавiны
«Што вы творыце, звяр’ё?» Зоркі звяртаюцца да сілавікоў і падтрымліваюць беларусаў
2020.08.10 17:39

Пазіцыю па выбарам у Беларусі выказаў і былы кіраўнік Еўразвязу Дональд Туск. Палітык запатрабаваў ад Аляксандра Лукашэнкі абнародаваць сапраўдныя вынікі ўчорашняга галасавання, спыніць гвалт і вывесці спецназ, а таксама вызваліць арыштаваных на акцыях пратэсту.

МВ, Белсат

Стужка навінаў