Старшыня федэрацыі футболу: «Крумкачы» – самая слабая каманда ў плане фінансаў


Сяргей Румас непакоіцца, ці хопіць сродкаў у футбольнага клубу з Менску на сезон у вышэйшай лізе.

Старшыня футбольнай федэрацыі пракаментаваў перспектывы трох клубаў-навічкоў вышэйшага дывізіёну.

«Праблемы ў першую чаргу звязаныя з тым, што прадпрыемствы-спонсары ўжо не змогуць аказваць ім падтрымку ў неабходным абʼёме. Але што тычацца фінансаў – самая слабая каманда менавіта «Крумкачы». Аднак усё яшчэ можа змяніцца. Мы бачым, як яны актыўна кантактуюць са спонсарамі – вось прыцягнулі «Крыніцу». Хаця гэтага пакуль недастаткова для гарантыя выступу ў вышэйшай лізе. Канчатковыя адказы дасць аўдытарская праверка, якая скажа, ці змогуць «Крумкачы» усё пацягнуць», – заявіў Старшыня футбольнай федэрацыі Сяргей Румас.

У мінулым сезоне права выступаць у вышэйшай лізе атрымалі тры каманды першай лігі: «Гарадзея», «Іслач» ды «Крумкачы».

Сёлета гульні вышэйшай лігі распачнуцца 2 красавіка. Для ўдзелу ў матчах элітнага дывізіёна каманды мусяць заплаціць унёсак у памеры 852 млн рублёў (каля $ 40 тыс.).

НМ, belsat.eu, паводле «Прэсбол», здымак з сайту «Крумкачоў»

Стужка навінаў