Старшыня Дзяржкантролю абяцае пасадзіць на нары чыноўнікаў з Міністэрства ЖКГ


Пра гэта 4 красавіка заявіў старшыня КДК Леанід Анфімаў.

«У міністэрстве пакуль не было затрыманняў, але будуць», – цытуе чыноўніка belta.by.

Анфімаў паведаміў, што ўжо затрыманыя 7 асобаў – чыноўнікі са сферы ЖКГ мясцовага ўзроўню. Іх вінавацяць у перавышэнні ўлады.

Раней паведамлялася, што Дэпартамент фінансавых расследаванняў пачаў больш за два дзясяткі крымінальных справаў у сферы ЖКГ.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў