Старая прыбіральня ў Гомлі сышла з малатка за $ 30 000


Пачатковы кошт прыбіральні на аўкцыёне быў Br 25,5. У выніку лот падаражэў прыкладна ў 2356 разоў да Br 60 085 рублёў і 78 капеек.

Прыбіральню прадалі на электронных таргах на «БУТБ-Имущество». Прэтэндэнтамі на нерухомасць былі восем ІП і дзве юрыдычныя асобы, піша gomel.today.

Імя новага ўладальніка не паведамляецца. Пакуль не вядома, што будзе з аб’ектам. Прыбіральню неабходна адрамантаваць або знесці, пабудаваўшы на яе месцы новы абʼект.

Дарэчы, на Гомельшчыне з аўкцыёну прадаецца ўзлётная паласа, якая знаходзіцца ў вёсцы Чыркавічы Светлагорскага раёну. Электронныя таргі адбудуцца 16 красавіка, апошні тэрмін падачы заяваў – 10 красавіка.

ВІДЭА
Прыбіральню за мільён долараў у Гомлі закрылі пасля візіту Лукашэнкі і Парашэнкі
2018.11.05 14:02

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў