Станцыя метро «Кастрычніцкая» была эвакуяваная


Праз падазроную торбу была часова перакрытая станцыя метро «Кастрычніцкая» ў Менску. У 16.13 ГУУС Менгарвыканкаму паведаміў, што рух цягнікоў адноўлены.

«На станцыі метро «Кастрычніцкая» знойдзеная безгаспадарная торба. Станцыя часова зачынена. На месцы працуе сапёрна-піратэхнічная група. Працаўнікамі міліцыі праводзіцца эвакуацыя грамадзянаў, узмоцнены меры бяспекі», – паведамляюць у міліцыі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў