Станіслава Зася зацвердзілі генсакратаром АДКБ


У 2020 годзе новым генеральным сакратаром Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы стане прадстаўнік Беларусі Станіслаў Зась. Адпаведнае рашэнне прынята на саміце кіраўнікоў дзяржаў – сябраў гэтай арганізацыі, што праходзіць у Бішкеку, паведамляе іnterfax.by.

«Сёння прэзідэнты, кіраўнікі дзяржаваў, павіншавалі Станіслава Васільевіча Зася – прадстаўніка Рэспублікі Беларусь з прызначэннем на гэтую пасаду з 1 студзеня 2020 года», – сказаў па выніках сесіі выконваючы абавязкі генеральнага сакратара арганізацыі Валерый Семярыкоў.

У адпаведнасці з рашэннем лідараў дзяржаваў, якія ўваходзяць у гэтую арганізацыю, з 2015 года прызначэнне генеральных сакратароў АДКБ ажыццяўляецца на ратацыйнай аснове.

«Была Арменія, цяпер, з 1 студзеня 2020 года, – чарга Рэспублікі Беларусь», – сказаў выконваючы абавязкі генеральнага сакратара АДКБ.

Hавiны
МЗС Арменіі заклікаў Менск не прыспешваць працэс абрання новага генеральнага сакратара АДКБ
2019.03.08 21:25

У 2018 годзе за пасаду старшыні АДКБ паспрачаліся Беларусь і Арменія. Летась Ерэван адклікаў свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава, які стаў генсекам АДКБ у красавіку 2017-га, у сувязі з крымінальным пераследам па справе крывавага разгону апазіцыйнай дэманстрацыі ў 2008 годзе. Аляксандр Лукашэнка 21 снежня 2018 года публічна падтрымаў прызначэнне Станіслава Зася на пасаду генеральнага сакратара АДКБ і падпісаў адпаведны праект Савету калектыўнай бяспекі АДКБ. Але Ерэван не даў згоды на прызначэнне Зася і настойваў на тым, што арганізацыю да 2020 года павінен ачольваць прадстаўнік Арменіі. У выніку на перыяд з лістапада 2018 да 2020 году кіруе арганізацыяй выконваючы абавязкі Валерый Семярыкоў, які раней быў намеснік генсакратара.

У склад АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расея і Таджыкістан.

ВІДЭА
Лукашэнка супраць Пашыньяна ў АДКБ. Саступка Ерэвану або нулявы варыянт?
2019.05.18 10:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў