Станіслаў Андрэйчук: ЦВК РФ разагнаў выбарчую камісію. Раней такога не было


У дзень галасавання на выбарах прэзідэнта Расеі незалежныя назіральнікі зафіксавалі немалую колькасць парушэнняў выбарчага заканадаўства.

Сябры выбарчых камісіяў здзяйснялі ўкіды бюлетэняў, нягледзячы на наяўнасць камераў на выбарчых участках.

«Галоўная адметнасць гэтых выбараў – масавая, у тым ліку адміністрацыйная, мабілізацыя, – кажа сябра Федэральнай Рады руху «ГОЛАС – За сумленныя выбары» Станіслаў Андрэйчук. – А таксама аператыўная рэакцыя Цэнтрвыбаркама і праваахоўных органаў. На адным з участкаў ужо разагналі камісію, і вынікі галасавання анулююцца».

На думку Андрэйчука на збор і аналіз усіх фактаў парушэнняў можа сысці некалькі дзён, а можа і тыдняў.

Карта парушэнняў ТУТ.

Падрабязнасці ў відэаматэрыяле!

Стужка навінаў