Стан здароўя атручанага Скрыпаля пагоршыўся


Стан былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля, атручанага ў брытанскім Солсбэры ў сакавіку 2018 года, пагоршыўся, паведамляе The Times.

Скрыпаль знаходзіцца пад наглядам лекараў; яму аказваюць медычную дапамогу на даму, заявіў суразмоўца выдання ў выведцы. Лекары асцерагаюцца, што Скрыпаль не зможа цалкам аднавіцца пасля ўздзеяння «Навічка», адзначае The Times.

«Само рэчыва, верагодна, распадзецца і выйдзе з арганізма, але эфект ад яго можа быць доўгатэрміновым», – патлумачыў навуковы супрацоўнік Нотынгемскага ўніверсітэту.

Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія былі атручаны ў брытанскім горадзе Солсбэры ў сакавіку 2018 года. Вялікабрытанія заявіла, што іх атруцілі нервова-паралітычным рэчывам «Навічок», і абвінаваціла ў замаху Расею. Масква гэтыя абвінавачванні катэгарычна абвяргае, нават пасля раскрыцця журналістамі афіцэраў ГРУ, меркавана датычных да замаху.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў