Стань суаўтарам кнігі пра культавую Зінаіду Бандарэнку і атрымай падарунак


На краўдфандынгавай платформе talaka.org пачаўся збор сродкаў на кнігу пра невядомыя старонкі жыцця Народнай артысткі Беларусі «Мой шлях да Беларусі. Далягляды Зінаіды Бандарэнкі».

Зінаіда Бандарэнка нарадзілася 25 красавіка 1939 г. у Менску ў сямʼі хірурга і сялянкі. У 1962 годзе пачала працаваць на Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання. У 1985 годзе атрымала званне Народнай Народнай артысткі Беларусі. Яе голас пазнаваў кожны беларус. Дзеткі клікалі яе Цётка Буслік, а дарослыя – Беларускай Мадоннай. Напрыканцы 90-х праз сваю незалежніцкую пазіцыю адносна палітычнай сітуацыі ў Беларусі дыктарка сышла з дзяржаўнага тэлебачання.

Калі ў вас ёсць невядомыя фотаздымкі Народнай артысткі, апублікуйце іх на сваім «Facebook’у» і дашліце ў прыватныя паведамленні СЮДЫ. Лепшыя здымкі трапяць у кнігу. Таксама ў якасці падарунку вы атрымаеце асобнік кнігі з аўтографам легенды беларускага тэлебачання. Або проста зайдзіце на talaka.org і падтрымайце выданне кнігі рублём.

Вокладка кнігі

«Я не буду раскрываць усе сакрэты тэксту. Скажу толькі, што некаторыя гісторыі, расказаныя мне Зінаідай Аляксандраўнай цалкам адпавядаюць густам аматараў дэтэктываў, меладрамаў, трагедый, камедый і г.д. Сюжэты часам былі такімі крутымі і нечаканымі, што пазайздросцілі б стваральнікі ўсякіх «Санта-Барбар», – распавядае пра кнігу журналіст і пісьменнік Аляксандр Тамковіч.

На выданне кнігі патрэбна Br 10 999.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў