Стан Дзяніса Лук'янава пагоршыўся, але ён не ў коме


Жыхар Гарадзеншчыны Дзяніс Лук’янаў застаецца ў рэанімацыі, але станам на поўдзень 26 жніўня мужчына не ў коме. Пра гэта belsat.eu паведаміла Дар’я Салянік, стрыечная сястра Дзяніса.

Учора ўвечары Дарʼя распавяла, што 25 жніўня наведвала брата ў шпіталі. Стан Дзяніса пагоршыўся: упаў ціск, стала цяжка дыхаць. Мужчыну падключылі да апарату вентыляцыі лёгкіх, лекары збіраліся ўвесці яго ў стан штучнай комы. Сёння Дарʼя паведаміла карэспандэнту belsat.eu, што з сваякам патэлефанавалі з рэанімацыі і сказалі, што ён не ў коме. «Мы заблыталіся, не разумеем, што зараз там адбываецца», – адзначыла яна.

Дзяніс Лукʼянаў знаходзіцца ў гарадзенскай Гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі. Медыкі ў рэанімацыі адмовіліся распавесці belsat.eu, ці знаходзіўся Лукʼянаў у коме і які стан ягонага здароўя цяпер. Нашая суразмоўца толькі выказала шкадаванне, што сваякі пацыента не дакладна падаюць звесткі пра ягоны стан здароўя.

«Сваякам, як людзям без медычнай адукацыі, цяжка расставіць прыярытэты ў ягоным стане», – адзначыла доктарка з рэанімацыі шпіталю.

Нагадаем: сям’я 36-гадовага мужчыны сцвярджае, што 20 ліпеня падчас аўтамабільнага фестывалю «SunDay» яго жорстка збілі амапаўцы, праз што Дзяніс Лук’янаў трапіў у рэанімацыю і перанёс ужо шэсць аперацыяў.

У МУС Беларусі зняпраўджваюць інфармацыю пра збіццё Лук’янава і называюць звесткі, распаўсюджаныя ў СМІ, недакладнымі. У МУС сцвярджаюць, што Лукʼянаў і ягоныя сваякі ў міліцыю наагул не скардзіліся.

Hавiны
Міліцыя пракаментавала абвінавачанні ў збіцці Дзяніса Лук’янава і выклала відэа камераў назірання
2019.08.26 10:35

Стрыечная сястра Дзяніса Лукʼянава ў сваю чаргу даслала belsat.eu здымак скаргі брата ад 20 жніўня. Сярод адрасатаў дакументу – Следчы камітэт, пракуратура і МУС.

Між тым ў прэс-службе МУС заявілі:

«Па ініцыятыве працаўнікоў упраўлення па Гарадзенскай вобласці ГУУБ МУС адбылася размова з грамадзянінам Лук’янавым. Ён растлумачыў, што працаўнікі міліцыі да яго гвалту не ўжывалі, а траўмы, з якімі аказаўся ў шпіталі, ён атрымаў па ўласнай неасцярожнасці праз 11 дзён пасля аўтафестывалю з прычыны знаходжання ў стане алкагольнага апʼянення»

Hавiны
«На ім адпрацоўвалі прыёмы». Гарадзенец апынуўся ў рэанімацыі пасля збіцця міліцыянтамі
2019.08.23 15:23

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў