Сталіцу Казахстану перайменавалі ў Нурсултан


Парламент Казахстану на супольным паседжанні 20 сакавіка перайменаваў сталіцу краіны Астану ў гонар цяпер ужо былога яе прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. З сёння галоўны горад Казахстану носіць назву Нурсултан, паведамляе inbusiness.kz.

Спачатку казахскі ўрад прапанаваў вынесці гэтае пытанне на рэферэндум, але прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў пастанавіў накіраваць прапанову на разгляд парламента без вынясення на рэферэндум.

Hавiны
Дачку Назарбаева абралі старшынёю Сенату Казахстану
2019.03.20 11:35

Падчас абмеркавання ад дэпутатаў паступіла толькі адна прапанова – ухваліць законапраект у першым чытанні. Дэпутаты прагаласавалі аднагалосна.

Як патлумачыў у кулуарах міністр юстыцыі Марат Бекетаеў, закон прыняты, і з сённяшняга дня Астана перайменавана ў Нурсултан.

Астана была заснаваная ў 1830 годзе як Акмолінск. Гэтую назву горад насіў да 1961 года, калі быў перайменаваны ў Цалінаград. У 1992 годзе яму прысвоілі назву Акмала, а ў 1997-ым – Астана. Тады ж сюды была перанесеная сталіца Казахстану.

Hавiны
Выбары, рэвалюцыі ды наперад нагамі: як сыходзяць кіраўнікі постсавецкіх краінаў
2019.03.20 15:40

Дарэчы, у суседнім Туркменістане ў гонар былога прэзідэнта Сапармурата Ніязава, які насіў тытул Туркменбашы (кіраўнік туркменаў), названыя горад, два пасёлкі, аэрапорт, затока ў Каспійскім моры ды банк. Таксама назву «туркменбашы» некаторы час насіў месяц студзень.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў