Сталі вядомыя прозвішчы 24 маракоў, якіх Расея ўзяла ў палон


27 лістапада 2018 года. Аднаго з затрыманых у нядзелю ўкраінскіх маракоў (злева) дастаўляюць ў Кіеўскі суд Сімферопаля пасля таго, як Расея абвінаваціла іх у парушэнні дзяржаўнае мяжы. Фота – Аляксей Паўлішак/ ТАСС/Forum

Поўны спіс прозвішчаў 24 украінцаў з экіпажаў з захопленых Расеяй трох украінскіх караблёў апублікаваў журналіст Антон Наумлюк на падставе матэрыялаў следства.

27 лістапада суд Сімферопаля пастанавіў арыштаваць на два месяцы 12 з 24 украінскіх маракоў. Пад арышт змешчаныя Андрэй Апрыска, Сяргей Цыбізаў, Юрый Будзыла, Уладзімір Цярэшчанка, Віктар Беспальчанка, Уладзімір Варымез, Міхаіл Уласюк, Багдан Галаваш, Сяргей Чуліба, Уладзіслаў Касцішын, Сяргей Папоў, Раман Макрак.

Раней суд у Сімферопалі арыштаваў аднаго з маракоў да 25 студзеня.

ДД

Стужка навінаў