Сталі вядомыя пераходы, дзе мытнікі будуць памежнікамі


Эксперымент па перадачы некаторых функцыяў памежнай службы супрацоўнікам мытных органаў летась удала правяла Дзяржаўная памежная камісія пры Савеце міністраў.

Мытнікі пяроймуць функцыі памежнікаў у два этапы.

На першым этапе гэта адбудзецца ў пункце пропуску Казловічы, а таксама на чыгуначных станцыях Маладзечна і Полацк (у дачыненні да брыгадаў грузавых цягнікоў).

На другім – у некаторых аўтамабільных пунктах пропуску (у адносінах да вадзіцеляў грузавікоў).

Чым займаецца Памежная камісія?

Намеснік прэм’ера Анатоль Калінін заяўляе, што задачы ведамства на сёлета – будаўніцтва, рэканструкцыя і рамонт памежных пунктаў пропускаў з мэтай паскарэння і спрашчэння пропуска людзей і транспарту, а таксама стварэнне сэрвіснай інфраструктуры на мяжы.

ДД

Стужка навінаў