Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі школьніцы ў Баранавічах


Дзяўчына вучылася ў 9 класе з эканамічным профілем у баранавіцкім ліцэі № 1.

У дзень трагедыі яна пакінула перадсмяротную цыдулку.

Кіраўніцтва школы апісвае дзяўчыну як выдатніцу і таварыскую асобу.

Паводле інфармацыі Nashkraj.by, дзяўчынка жыла з бацькамі ў мікрараёне Бароўкі. У яе ёсць старэйшы брат, які вучыцца ва ўніверсітэце.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу, аднак паводле якога артыкулу, пакуль не паведамляюць.

Пахаванне дзяўчыны, паводле папярэдняй інфармацыі, адбудзецца 17 студзеня.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў