Сталі вядомыя новыя дэталі страляніны ў Страсбуры


Не менш за тры чалавекі былі забітыя і 12 атрымалі раненні ў выніку страляніны на калядным рынку ў цэнтры Страсбуру. Стралок уцёк, цяпер яго шукаюць спецслужбы.

Як паведаміў міністр унутраных справаў Францыі Крыстоф Кастанэр, праваахоўныя органы ўзмоцняць захады бяспекі ў горадзе, каб перадухіліць новыя напады.

Паводле папярэдняй інфармацыі, страляніна распачалася прыкладна а 20-й паводле мясцовага часу, злачынца адкрыў агонь з аўтаматычнай зброі. Афіцыйна пацверджана смерць трох чалавек, але некаторыя СМІ пішуць, што ахвяраў больш. Пасля злачынца таксама ўступіў у перастрэлку з паліцыяй, магчыма быў паранены, але ўсё ж уцёк ад пераследу. Цяпер яго шукаюць элітныя падраздзяленні сілавікоў, у аперацыі выкарыстоўваюцца верталёты.

Стралок – 29-гадовы мужчына, які нарадзіўся ў Страсбуры, мае крымінальнае мінулае. Паведамляецца, што ён працяглы час разглядаўся мясцовымі сілавікамі як патэнцыйная пагроза бяспецы.

Пакуль ніводная з тэрарыстычных груповак не ўзяла на сябе адказнасць за напад.

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў