Сталі вядомыя імёны новых чальцоў Рады бяспекі


1 лютага Лукашэнка уключыў у склад Рады бяспекі траіх чалавек.

Паводле ўказу кіраўніка дзяржавы №49, у склад Рады бяспекі ўвайшлі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Алег Двігалёў і старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоль Лапо.

Рада бяспекі – адзін з найвышэйшых органаў дзяржаўнай улады Беларусі. Яе склад раз не некалькі гадоў вызначае кіраўнік краіны.

Паводле дакументу, са складу Рады бяспекі выключаныя Аляксандр Косінец, Сяргей Гурулёў і Леанід Мальцаў.

ДД

Стужка навінаў