Сталі вядомыя фіналісты Лігі Еўропы


Лонданскія «Арсенал» і «Чэлсі» выйшлі ў фінал футбольнай Лігі Еўропы. Фінальны матч адбудзецца 29 траўня на Алімпійскім стадыёне ў Баку.

9 траўня «Арсенал» перамог іспанскую «Валенсію» ў гасцях 4-2 (7-3 па суме двух матчаў). «Чэлсі» згуляў унічыю з нямецкім «Айнтрахтам» 1-1 у асноўны час (першы матч скончыўся з такім жа лікам), але перамог у серыі пенальці 4-3.

Сёлета ўсе чатыры фіналісты двух еўракубкаў гэта клубы з Англіі. У фінал Лігі чэмпіёнаў выйшаў «Тотэнгэм» і «Ліверпуль». Галоўны матч гэтага турніра адбудзецца 1 чэрвеня ў Мадрыдзе.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў