Сталі вядомыя абодва фіналісты чэмпіянату свету па хакеі


25 траўня 2019 года. Брамнік зборнай Чэхіі Павэл Францоўз падчас гульні з канадцамі на чэмпіянаце свету па хакеі ў Славаччыне. Фота – David W Cerny / Reuters / Forum

У фінале чэмпіянату свету па хакеі Фінляндыя згуляе з Канадай. У другім паўфінальным матчы «кляновыя лісты» разграмілі чэхаў – 5: 1.

Сярод канадцаў адзначыліся Марк Стоўн, Дарнэл Нэрз, Пьер-Люк Дзюбуа, Кайл Тарыс і Тома Шабо.

Першы адказ чэхаў на пяць канадскіх шайбаў здарыўся на 54-й хвіліне, калі з падачы Яна Коларжа гол забіў Томаш Загорна.

У нядзелю канадцы сустрэнуцца з фінамі, якія раней аказалася мацнейшымі за зборную Расеі.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў