Стала вядомая праграма візіту Лукашэнкі ў Аўстрыю


Аляксандр Лукашэнка і Александэр ван дэр Бэлен.
Фота: president.gov,by

12 лістапада кіраўнік Беларусі, які апошні час перабывае ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, наведае Аўстрыю. Пра гэта паведамляе сайт ots.at.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што збіраецца «прарубіць вакно» у Еўропу
2019.10.30 13:16

У межах візіту ў Аляксандра Лукашэнкі запланаваныя сустрэчы з прэзідэнта Аўстрыі Александэрам ван дэр Бэленам і з кіраўніком аўстрыйскага парламенту Вольфгангам Собаткам.

Сустрэча з прэм’ер-міністрам Зэбаст’янам Курцам у праграма не значыцца.

Таксама кіраўнік Беларусі возьме ўдзел у эканамічным форуме.

Hавiны
Еўратур для Лукашэнкі: якія інтарэсы Беларусь мае ў Латвіі?
2019.11.06 17:41

Апроч таго, у лістападзе ў Лукашэнкі запланаваны візіт у Латвію.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў