Стала вядомае імя нованароджанага сына прынца Гары і Мэган


8 траўня 2019 года. Мэган паказвае сына Арчы каралеўскай сям’і. Фота – Chris Allerton / Sussex Royal / The Royal Family

Арчы Гэрысан Маўнтбэтэн-Ўіндзар. Гэтак брытанскі прынц Гэры, герцаг Сасэксу, і Мэган, герцагіня Сасэксу, назвалі свайго сына, падае афіцыйная старонка каралеўскай сям’і ў «Фэйсбуку».

Першынец у сям’і прынца нарадзіўся раніцаю 6 траўня. Упершыню свету яго паказалі ў сераду ў каралеўскім родавым замку Ўіндзар.

Немаўля стала сёмай асобай у чарзе па брытанскі трон: пасля сваёй прабабулі каралевы Элізабэт ІІ, дзядулі Чарлза, дзядзькі Ўільяма ды ягоных траіх дзяцей, а таксама свайго бацькі, прынца Гэры.

Гэтаму хлопчыку не павінен давацца ніякі тытул, звяртае ўвагу журналістка Вікторыя Мёрфі – і ён не стаў, напрыклад, графам Дамбартан, як ягоны бацька. Аднак прысвоіць яго яму можа каралева.

Гэры і Мэган Маркл, акторка і фотамадэль з ЗША, пабраліся шлюбам летась у траўні. Раней яна ўжо была замужам за кінарэжысёрам Трэварам Энгельсанам.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў