Стала вядома, якія працы Бэнксі прывязуць у Менск


У менскай выставачнай зале «Libra» (праспект Незалежнасці, 37) упершыню ў Беларусі пакажуць творы вулічнага мастака Бэнксі. Выстава адкрыецца 20 верасня а 14:00, паведамляюць арганізатары.

ВІДЭА
Карціна Бэнксі за $ 1,3 млн самазнішчылася адразу пасля продажу на аўкцыёне Sotheby’s
2018.10.06 12:19

Карціны будуць у Менску да 22 верасня, нядзелі. Яе прыбяруць, а 20:00.

У каментары belsat.eu арганізатары паведамілі, што ў Менску будуць выстаўленыя такія працы, як «Love rat», «Gangsta rat», «Turf war», «Morons», «No more games». Сапраўднасць працааў пацвярджаюц сертыфікаты.

ВІДЭА
Бэнксі інкогніта выставіў сваю працу на біенале ў Венецыі – яго прагнала паліцыя
2019.05.22 22:45

Бэнксі называюць самым таямнічым андэграўндным мастаком. Ён вядомы таксама як палітычны актывіст і рэжысёр. Пры гэтым ніхто не ведае яго сапраўднага імя і не бачыў, як ён малюе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў