Стала вядома, якія меры супраць каронавірусу прымуць віцебскія ўлады. Яны не вельмі жорсткія


Віцебскі гарвыканкам апублікаваў сёння на сваім сайце план дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы і зніжэнні распаўсюду вірусных інфекцыяў, у тым ліку COVID-19. Дакумент быў зацверджаны яшчэ 27 сакавіка.

Раней мы паведамлялі, што на Віцебшчыне абмежавалі перамяшчэнне міліцыянтаў – ім забаранілі ўязджаць і выязджаць адтуль. Таксама паступалі звесткі, што студэнтаў прасілі не пакідаць вобласць, а іншагародніх – не вяртацца пасля выходных у свае ВНУ.

Hавiны
Міліцыянтам забаранілі выязджаць і ўязджаць у Віцебскую вобласць
2020.03.29 14:51

Сёння стаў вядомы поўны спіс прафілактычных мер, якія будуць ажыццяўляць мясцовыя ўлады.

  • На прадпрыемствах не дапускаць да працы працаўнікоў з прыкметамі рэспіраторных інфекцыяў, нарады праводзіць онлайн, абмежаваць камандзіроўкі.
  • Дзіцячыя садкі працуюць, але бацькі могуць прыняць рашэнне не вадзіць дзіця ў сад, пры гэтым за iм захоўваецца месца, а плату не бяруць.
  • У школах дзеці павінны знаходзіцца «у рамках аднаго класа», не аб’ядноўвацца з дзецьмі з іншых класаў.
  • У вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійных навучальных установах адмяняюць групавыя заняткі. Студэнты пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне і навучанне па iндывiдуальных графіках. Яны павінны знаходзіцца па месцы вучобы без выезду дадому. У спортзалах нельга знаходзіцца вялікімі групамі. Таксама нельга наведваць інтэрнаты тым, хто там не жыве.
  • У Віцебску адмененыя ўсе масавыя імпрэзы ў закрытых памяшканнях – выставы, кірмашы, прэзентацыі і іншыя падобныя мерапрыемствы. Бібліятэкі, музеі, філармонія, тэатры, кінатэатры пры гэтым працягваюць працаваць.
  • У дамы-інтэрнаты для пажылых забаронены ўваход наведнікам.
Hавiны
Міністэрства здароўя: Жанчына ў Віцебску памерла не ад каронавіруса
2020.03.21 06:50
  • У гандлёвых цэнтрах адмянілі імпрэзы для дзяцей, групавыя прэзентацыі, дэгустацыі і рэкламныя акцыі. Усе прадаўцы павінны быць забяспечаны маскамі і антысептыкамі для апрацоўкі рук.
  • У абʼектах грамадскага харчавання столікі павінны стаяць на адлегласці не менш за 1,5 метра адзін ад аднаго.
  • У цэрквах, касцёлах і кляштарах павінны забяспечыць рэгулярнае мыццё і антысептыкі для рук, праветрыванне і ўборку памяшканняў з выкарыстаннем дэзсродку. Дэзынфікаваць трэба таксама ўсе паверхні і рытуальны посуд.
  • У гатэлях сяліць гасцей можна на максімальнай дыстанцыі адзін ад аднаго.
  • Прыём наведнікаў у цырульняў, тату-салонах, салонах прыгажосці магчымы толькі па папярэднім запісе з інтэрвалам паміж кліентамі не менш за 5 хвілін.
  • Дыскатэкі, начныя клубы, кальянныя, боўлінг, більярдныя і ўсе забаўляльныя ўстановы ў Віцебску цяпер працуюць не пазней 23.00.

Зацверджаныя гарвыканкамам меры будуць дзейнічаць да адмены з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі.

Абноўлена
Актор віцебскага тэатру трапіў у рэанімацыю праз каронавірус. Яшчэ 11 актораў на бальнічным
2020.03.30 11:52

Раней стала вядома, што Віцебскі драматычны тэатр адмяніў усе спектаклі пасля таго, як у аднаго з актораў выявілі каронавірус.

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава.
Фота: «Белсат»

Як паведамляе карэспандэнт «Белсату» з Віцебску, у горадзе ходзяць чуткі пра магчымую забарону на выезд і ўезд. Пакуль гэтая інфармацыя не пацвярджаецца. Аўтобусы, маршруткі і цягнікі па-ранейшаму ходзяць у Віцебск.

Тым часам гандлёвыя цэнтры, крамы і вуліцы гораду відавочна апусцелі. У дзяржаўных установах, напрыклад, у падатковай, дакументы прымаюць толькі дыстанцыйна: просяць пакінуць у скрыні на ўваходзе. Персанал пры гэтым ходзіць у масках і пальчатках.

КА belsat.eu

Стужка навінаў