Стала вядома, якія банкноты беларусы падробліваюць менш за ўсё


Беларускія рублі сталі падробліваць часцей, але іхная доля ў агульнай масе фальшывак застаецца мізернай. Фота – Дзяніс Дзюба/Белсат

І якую – найчасцей.

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў справаздачу аб знойдзеных у Беларусі за мінулы год падробленых грошах.

Долары ЗША склалі амаль палову ўсіх фальшывак – 47,6 %, расейскія рублі – каля траціны (32,9 %), еўра – 14,8 %.

Падробленых беларускіх рублёў выяўляюць няшмат – іхная доля ў агульнай масе фальшывак склала толькі 4,2 %. Але падробліваць іх сталі часцей: у 2017-м выявілі на 24 банкноты болей, чымся пазалетась.

Агулам у 2017-м беларускія банкі выявілі 1030 фальшывых банкнотаў і 4 падробленыя манеты. Амаль палову ўсіх падробленых грошай знайшлі ў Менску.

ДД

Глядзі таксама
Каментары