Стала вядома, які пластыкавы посуд хочуць забараніць у беларускіх кавярнях


На сайце «Прававы форум Беларусі» размясцілі праект пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю «Аб вызначэнні пераліку аднаразовага пластыкавага посуду», у якім прапісана, які посуд могуць забараніць выкарыстоўваць у аб’ектах грамадскага харчавання.

Пастанова МАРГ пра абмежаванне выкарыстання пластыку можа запрацаваць з 1 студзеня 2021 года.

Аб’ектыў
У крамах з’явяцца аўтаматы для збору пластыкавых бутэлек
2020.01.21 22:20

У ёй прапануецца забараніць выкарыстоўваць у абʼектах грамадскага харчавання наступны посуд, які цалкам або часткова выраблены з полівінілхларыду ды полістыролу:

  • кантэйнеры, скрынкі, латкі, ланч-боксы і іншыя прадметы і вырабы для захоўвання прадукцыі грамадскага харчавання і харчовых прадуктаў;
  • палачкі для выраблення;
  • шклянкі;
  • талеркі;
  • кубкі.

Грамадскае абмеркаванне на Нацыянальным прававым форуме працягнецца да 10 лютага.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў