Стала вядома, як у Радаўніцу трапіць на могілкі, што знаходзяцца ў зоне адсялення


17 красавіка праваслаўныя вернікі ўшаноўваюць памерлых. У сувязі з гэтым з 15 па 17 красавіка бягучага года будуць змененыя правілы наведвання тэрыторыяў зоны адсялення.

Уезд на могілкі, якія размешчаныя на тэрыторыях зоны адсялення і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, будзе дазволены без пропускаў. Знаходзіцца на гэтых тэрыторыях можна будзе з 09:00 да 17:00 гадзінаў.

Вось некаторыя рэкамендацыі, якіх варта прытрымлівацца пад час наведвання зоны адсялення: не дапускайце трапляння пылу ў салон:

  • не паліце смецце;
  • не кладзіце прадукты харчавання на зямлю і сачыце, каб на іх не трапіў пыл;
  • не сядзіце на зямлі;
  • перад пасадкай у аўтамабіль трэба пачысціць ад пылу абутак і верхнюю вопратку, прамыць адкрытыя ўчасткі цела прывезенай з сабой вадой.

Выехаць з зоны адсялення трэба да 17-00 інакш вас можа чакаць штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў.

ГА, belsat.eu паводле uvd.mogilev.by

Стужка навінаў