Паводле стану на сённяшнюю раніцу, удзел у перапісе насельніцтва ўзялі больш 2 613 800 чалавек, з іх крыху больш за мільён перапісаліся онлайн.
Агулам, прыкладна кожны трэці беларус абірае магчымасць перапісацца праз інтэрнэт. Найвялікшая доля тых, хто перапісаўся онлайн – у сталіцы, дзе такім чынам анкету запоўнілі шэсць чалавек з дзесяці.
На момант публікацыі, удзел у інтэрнэт-перапісе ўзялі амаль 1 030 000 чалавек.
Інтэрнэт-перапіс будзе даступны да наступнай пятніцы. З 21 кастрычніка да тых, хто не прайшоў перапіс онлайн і не прайшоў апытанне на стацыянарным участку, перапісчыкі прыйдуць дамоў.
ДД belsat.eu