Стала вядома, у якім аб'ёме Менск будзе набываць нафту ў Казахстане


Агулам Беларусь праявіла цікавасць да паставак нафты і нафтапрадуктаў з Казахстана ў абʼёме каля 3,5 мільёнаў тон за год.

«Беларускі бок выказаў цікавасць не толькі да паставак нафты, але і да пастаўкі прадуктаў, магчымых для перапрацоўкі, такіх як газойль, мазут, сумарны абʼём каля 3,5 млн тон на год. Гэта нафта і нафтапрадукты», – цытуе ТАСС словы намесніка міністра энергетыкі Казахстану Асэта Магаўва.

Hавiны
Амбасадар РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў распавёў пра кошты на газ і кампенсацыю на нафтавы манеўр
2019.08.01 17:43

Ён адзначыў, што палову з названага абʼёму можа складаць нафта, яшчэ палову – цёмныя нафтапрадукты як сыравіна для нафтаперапрацоўкі.

«Цяпер мы вядзем перамовы менавіта пра механізм: індыкатыўныя балансы, графікі паставак. Гэта значыць рэгулятыўны механізм, каб гэтыя пастаўкі былі зроблены. А камерцыйныя дэталі – хто будзе прадаваць, па якім кошце – гэта пытанне наступнага этапу», – растлумачыў віцэ-міністр.

Hавiны
ЕАБР: «Брудная» нафта замарудзіла эканамічны рост у Расеі і Беларусі
2019.07.22 16:01

У сваю чаргу канцэрн «Белнафтахім» разлічвае, што ў кастрычніку, падчас візіту ў Казахстан кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпіша пагадненне з кіраўніцтвам гэтай краіны аб гандлі нафтай і нафтапрадуктамі, паведамляе interfax.

Аб’ектыў
Кампенсацыя ці шантаж? «Гомельтранснафта Дружба» хоча павысіць кошт транзіту расейскай сыравіны
2019.07.11 21:25

«Пагадненне адпрацаванае, плануецца, што яно павінна быць падпісана ў кастрычніку. Магчыма, што гэта адбудзецца падчас візіту кіраўніка дзяржавы ў Нур-Султан», – паведаміў намеснік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў.

Пры гэтым Сізоў удакладніў, што ў дамове не прапісаныя аб’ёмы, абумоўленыя толькі ўмовы паставак.

Hавiны
Нафта з Казахстану стане альтэрнатывай для расейскай сыравіны
2019.09.26 12:51

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў