Праз выбух на «Магілёўдрэве» моцна пацярпелі тры асобы. МНС: Гэта вельмі сур’ёзнае надзвычайнае здарэнне


Выбух здарыўся ў фарбавальнай камеры мэблевага цэху №1, дзе часткова былі разбураныя сцены з сэндвіч-панэляў, 6 аконных блокаў і шкло.

На момант здарэння там знаходзілася 9 чалавек – 1 майстар і 8 рабочых.

У МНС паведамляюць, што працоўная змена самастойна пакінула будынак яшчэ да прыбыцця ратаўнікоў.

6 чалавек забралі ў гарадскія шпіталі. Паводле прэс-сакратара Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях Вадзіма Урублеўскага, тры асобы пацярпелі моцна і знаходзяцца ў цяжкім стане. Адна з працаўніц атрымала апёкі больш за 60% цела. Рэшта атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці.

«Жанчыну забралі ў Менск. Самі разумееце, гэта вельмі сур’ёзна. Шэсць чалавек – гэта вельмі сурʼёзнае надзвычайнае здарэнне. Нават адзін чалавек. Усё будзе ў межах заканадаўства. Усё будзе на паперы пасля экспертызы. Гэта доўгі працэс».

Праца ў цэху спыненая, распавялі belsat.eu на прадпрыемстве.

Прычыну выбуху высвятляе Магілёўскі міжраённы аддзел следчага камітэту. Апытваюцца видавочцы.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары