Стала вядома пра першы выпадак каронавірусу на Берасцейшчыне


Першы афіцыйны на Берасцейшчыне пацыент з каронавірусам знаходзіцца ў абласной больніцы, падае Берасцейскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Пазітыўны вынік тэсту на COVID-19 медыкі выявілі ў асобы, якая знаходзіцца пад назіраннем лекараў інфекцыйнага аддзялення Берасцейскай абласной клінічнай больніцы як кантакт першага парадку.

Лекары ўжо ўсталявалі кола людзей, з якімі кантактаваў пацыент. Як распавяла інфармаваная крыніца «Tut.by», гэтых людзей узялі пад медычны нагляд.

У Беларусі на гэты момант правялі больш за 32 тысяч тэстаў на каронавірус.

Мінздароўя падае, што за апошнія суткі з беларускіх шпіталяў выпісалі пяць пацыентаў, у якіх пацвярджаўся на COVID-19.

Па стане на 1 красавіка 157 чалавек праходзяць лячэнне і находзяцца пад медычным наглядам.

Паводле афіцыйных звестак, на сёння ў Беларусі ад каронавірусу памерла двое чалавек.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў