Стала вядома, наколькі перагружаны быў «суперджэт», які разбіўся ў Маскве


Пасажырскі самалёт «Аэрафлоту» «Sukhoi Superjet-100» (SSJ100) пасля аварыйнай пасадкі ў міжнародным аэрапорце Шарамеццева. Фота – Сяргей Фадеичев / ТАСС / Forum

Самалёт SSJ 100 заходзіў на пасадку з перавышэннем максімальнай масы на 1,6 тоны, але без перавышэння хуткасці, гаворыцца ў дакуменце Федэральнага агенцтва паветранага транспарту, які трапіў да «РИА Новости».

«Да моманту ўваходу ў глісаду маса самалёта складала каля 42600 кілаграмаў, што на за 1600 кілаграмаў перавышала максімальна дапушчальную пасадачную масу», – гаворыцца ў дакуменце.

Справка
Глісада – траекторыя палёту лятальнага апарата, па якой ён зніжаецца непасрэдна перад пасадкай. У выніку палёту па глісадзе лятальны апарат трапляе ў зону прызямлення на ўзлётна-пасадачнай паласе.

«Зніжэнне па глісадзе ажыццяўлялася без істотных адхіленняў на хуткасці 155–160 вузлоў (287–296 кіламетраў у гадзіну). Паводле кіраўніцтва па лётнай эксплуатацыі, хуткасць заходу на пасадку для ўмоваў, якія былі, складае 155 вузлоў», – адзначае ведамства.

5 траўня самалёт «Аэрафлоту» «Sukhoi Superjet 100» вылецеў з Масквы ў Мурманск, але пасля праблемаў з электронікай і стратай сувязі вярнуўся ў Шарамеццева, дзе жорстка сеў.

Пры пасадцы ў самалёт падламаліся стойкі шасі і загарэліся рухавікі.

У выніку катастрофы загінуў 41 чалавек з 78 асобаў, які былі на борце.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў