Стала вядома, колькі Трамп хацеў заплаціць за Грэнландыю


Грэнладныя. Фота: Anzenberger/Forum

Амерыканская адміністрацыя абмяркоўвала магчымасць прапанаваць Даніі штогадовыя выплаты $ 600 млн за перадачу Грэнландыі ў бестэрміновае валоданне. Пра гэта паведамляе «The Washington Post» са спасылкай на свае крыніцы.

Такая сума мусіла адпавядаць субсідыям, якія Капенгаген выплачвае штогод аўтаноміі. Таксама абмяркоўвалася магчымасць выдаць Даніі буйную суму адначасова.

У грэнландскім МЗС пасля з’яўлення публікацый пра магчымае набыццё востраву заявілі, што адкрытыя «для бізнесу, але не для продажу». Дацкія палітыкі былі больш катэгарычнымі, а кіраўніца ўраду Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн назвала ідэю амерыканскага прэзідэнта абсурднай. Пасля гэтага Дональд Трамп адклаў сустрэчу з ёй.

СМІ: Доналд Трамп хоча купіць Грэнландыю

На тэрыторыі Грэнландыі, якая з’яўляецца аўтаномным рэгіёнам у складзе Даніі, знаходзіцца амерыканская база ВПС. Пабудаваная ў 1951 году база Туле размешчаная ў 1200 км на поўдзень ад Паўночнага полюса. База абсталяваная магутнымі радарамі і сістэмай ранняга папярэджання.

Сярод дарадцаў Трампа няма адзінага меркавання ў пытанні набыцця Грэнландыі. Некаторыя працаўнікі адміністрацыі лічаць гэта эканамічна выгадным, іншыя называюць «мімалётным капрызам». У часткі дарадцаў ёсць пытанні адносна вайсковага і навукова-даследчага патэнцыялу Грэнландыі.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары