Стала вядома, колькі грошай выдаткавалі на праграмы Саюзнай дзяржавы ў сферы абароннай прамысловасці


Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы заявіў Грыгорый Рапота распавёў, колькі грошай было выдаткавана на праграмы і мерапрыемства па лініі Дэпартамента абароннай прамысловасці і вайскова-тэхнічнай супрацы Пастаяннага камітэту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Паводле Рапоты, аб’ём бюджэтных сродкаў, выдзеленых беларускім распарадчыкам, у 2018 годзе склаў больш 920 млн расейскіх рублёў (каля 71% ад сродкаў, выдзеленых беларускаму боку на выкананне ўсіх праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы летась). «На расейскаму боку гэтыя лічбы склалі больш за 1 млрд 640 млн расейскіх рублёў (амаль 72% адпаведна)», – удакладніў ён. «Прыкладна аднолькавая суадносіны», – заўважыў дзяржсакратар.

Такім чынам, толькі па лініі Дэпартамента абароннай прамысловасці і вайскова-тэхнічнай супрацы Пастаяннага камітэту Саюзнай дзяржавы летась было выдаткавана больш за 2,5 млрд. расейскіх рублёў – гэта амаль 38 млн. долараў.

Рапота распавёў, што Беларусь і Расея рыхтуюць праекты канцэпцый парадку 15 новых саюзных праграмаў у галіне абароннай прамысловасці, бяспекі і вайскова-тэхнічнай супрацы.

КА, belsat.eu, паводле Інтэрфакс

Стужка навінаў