Стала вядома, колькі дакладна Беларусь павінная Расеі


У Міністэрстве фінансаў Беларусі распавялі РБК, што нашая краіна вінная Расеі $ 7,55 млрд.

Згодна са звесткамі айчыннага Мінфіну па стане на 1 чэрвеня, вонкавы доўг Беларусі складаў $ 7,82 млрд.

Такім чынам, Расея для Беларусі – галоўны крэдытор, а Беларусь для Расеі – галоўны даўжнік. Менск вінен Маскве ў два разы болей, чымся паасобку Украіна ($ 3,7 млрд), Венесуэла ($ 3,5 млрд) і Куба ($ 3,2 млрд).

Справка
Калі падзяліць доўг перад Расеяй на жыхароў нашае краіны, кожны грамадзянін вінен будзе Маскве па $ 794.

Улетку 2019 года Масква ўпершыню за апошнія гады адмовілася выдаць Менску крэдыт $ 630 млн, пакуль Беларусь не зробіць крокаў насустрач эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

Гэтыя грошы Менск планаваў выдаткаваць на рэфінансаванне бягучага доўгу.

Пасля гэтага Беларусь папрасіла крэдыт у Кітая, а таксама правяла размяшчэнне аблігацыяў у расейскіх рублях на расейскім рынку.

Адмова Расеі прадстаўляць Беларусі крэдыт на рэфінансаванне доўгу – адзін з складнікаў сістэмнага эканамічнага ціску, якое Расея пачала аказваць на Беларусь, распавёў РБК старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтру (BEROC) Зміцер Крук. На думку эксперта, напрамкаў эканамічнага ціску на Беларусь шмат: акрамя замарожанага крэдыту гэта – нафтавы манеўр, пытанне аб цане на газ з 2020 года, нетарыфныя гандлёвыя абмежаванні, а таксама пытанне беларускай АЭС, якую павінен будуе «Росатом».

Агулам, дзяржаўны доўг (разам з унутранымі займамі) складае $ 21,5 млрд. На ягонае пагашэнне дзяржава за першыя шэсць месяцаў году ўжо выдаткавала больш за $ 660 млн.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў