Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы

З 2008-га па 2019 год польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі выдалі беларусам 131 770 картаў паляка. Яшчэ амаль 26 тысяч беларусаў атрымалі від на жыхарства.

На 1 студзеня 2020 года амаль 423 000 іншаземцаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы. Больш за ўсё дазволаў атрымалі грамадзяне Украіны – 214,7 тысячы чалавек, другое месца займаюць беларусы – 25,6 тысячы чалавек, паведамляе польскае выданне «Rzeczpospolita».

https://belsat.eu/news/bolsh-za-137-tysyachau-belarusau-atrymali-kartu-palyaka/

Летась амаль 138 тысячаў беларусаў атрымалі свой першы дазвол на жыхарства ў краінах Еўразвязу.

  • Уладальнікамі «новых» дазволаў статыстычная служба ЕЗ лічыць як тых, хто атрымаў такі дакумент упершыню, гэтак і тых, у каго тэрмін дзеяння папярэдняга дазволу скончыўся мінімум паўгода таму. Дадамо, што праз памылкі ў заявах або недахоп пэўных дакументаў час разгляду інспектарамі заяваў на атрыманне віду на жыхарства ў некаторых краінах ЕЗ можа павялічыцца на некалькі месяцаў. У такім выпадку такую асобу таксама ўлічаць як «новую».

https://belsat.eu/news/belarusy-na-pyatym-mestsy-pa-kolkastsi-upershynyu-atrymanyh-dazvolau-na-zhyharstva-u-eurazvyaze/

ЮВ belsat.eu

Hавiны