Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі пасведчанне на права жыхарства ў ЕЗ у 2017 годзе


У 2017-м годзе, па дадзеных Еўрастата 51 841 беларус атрымаў від на жыхарства ў Еўразвязе. Абсалютная большасць з іх пераехалі ў Польшчу.

42 756 беларусаў атрымалі пасведчанне на права жыхарства ў Польшчы, 2874 – у Літве, 1212 – у Чэхіі, 1050 – у Германіі, 621 – у Вялікай Брытаніі, 484 – у Латвіі, 316 – у Швецыі, 213 – у Галандыі. Менш за ўсё беларусаў у ЕЗ атрымалі права жыць у Ліхтэнштэйне – тры чалавекі.

З амаль 52 тысячаў толькі 1968 чалавек атрымалі пасведчанне на права жыхарства ў Еўразвязе летась па прычыне вучобы. Па працы пасведчанне на права жыхарства атрымалі 26 583 беларусаў, па сямейных абставінах – 2994 беларуса і беларускі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў