Стала вядома, колькі абітурыентаў сёлета вырашылі здаваць ЦТ па беларускай мове


У Беларусі 25 чэрвеня пачынаецца цэнтралізованае тэставанне (ЦТ). Беларуская мова – гэта першы прадмет, які прапануецца здаць абітурыентам для паступлення ў ВНУ.

Тэставанне пройдзе на базе 41-й установы адукацыі. Выпрабаванне стартуе па ўсёй краіне адначасова ў 11:00.

Як піша БелТА, ЦТ па беларускай мове сёння плануюць прайсці 18,6 тысяч абітурыентаў. Раней паведамлялася, што рускую мову збіраюцца здаваць 52 660 чалавек. Такім чынам, прайсці ЦТ па беларускай мове плануе ў 2,8 разы меней абітурыентаў, чым ЦТ па рускай.

Усяго сёлета на ЦТ у Беларусі зарэгістраваныя 64 314 студэнтаў (амаль на 12,5 тысяч менш, чым летась).

Тэрміны здачы ЦТ у 2020 годзе пераносіліся праз пандэмію.

II belsat.eu

Стужка навінаў