Стала вядома, калі запусцяць першы энергаблок БелАЭС


Фізічны і энергетычны пуск першага энергаблоку БелАЭС запланаваны на лета і восень гэтага года. Пра гэта распавёў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч 11 красавіка ў эфіры тэлеканалу АНТ.

«Па фізічным пуску мы арыентуемся гэта ліпень месяц, адпаведна, выдача першых кілават электрычнай энергіі – гэта верасень-кастрычнік», – сказаў Каранкевіч.

Паводле яго слоў, цяпер арыентуюцца на гэтыя графікі, аднак дапускаюць карэктывы, на якія аператыўна зрэагуюць.

1-ы энергаблок Беларускай АЭС. 11 кастрычніка 2019 года. Фота – Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum

Раней у Дзяржатамнаглядзе заявілі, што каронавірус можа адбіцца на тэрмінах запуску БелАЭС.

На гэтым тыдні ў 15 грамадзянаў Расеі, якія прыбылі працаваць на АЭС у Астравец, выявілі каронавірус. Усе хворыя шпіталізаваныя і ізаляваныя. У выніку каля 100 чалавек з будоўлі БелАЭС былі таксама адпраўленыя ў шпіталь.

БелАЭС – гэта сумесны расейска-беларускі праект. Літва і Польшча выступалі з крытыкаў узвядзення атамнай станцыі ў блізасці ад іх межаў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў