Стала вядома, калі Вярхоўная Рада збярэцца на экстранае паседжанне з нагоды Керчанскага крызісу


Старшыня Вярхоўная Рады Украіны Андрэй Парубій заявіў, што пазачарговая сесія распачнецца а 16-й гадзіне па кіеўскім часе (17:00 па Менску).

У заяве, апублікаванай на сайце Вярхоўнай Рады, адзначаецца, што дзеянні Расеі ў Керчанскім праліве парушаюць нормы Статуту ААН і Канвенцыі ААН па марскім праве.

«Увесь свет убачыў доказы расейскай ваеннай агрэсіі, з якімі ўжо ніхто не зможа паспрачацца. Паколькі ўвесь свет убачыў відэа, дзе расейскія ваенныя караблі атакуюць украінскія.

Ужо пяты год працягваецца расейская агрэсія супраць Украіны. Акупаваны Крым і частка Данецкай і Луганскай абласцей. Практычна штодня пазіцыі нашых ваенных абстрэльваюць расейскія тэрарысты на Данбасе. Відавочна, што фронт расейскай агрэсіі пашырыўся і цяпер ён дасягае Чорнага і Азоўскага мораў», – падкрэсліў Парубій.

Раней Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны вынес на абмеркаванне пытанне аб увядзенні ў краіне ваеннага становішча. Рашэнне ўвесці яго на тэрмін у 60 содняў падтрымаў і прэзідэнт Пятро Парашэнка.

***

Напярэдадні тры ўкраінскія караблі з ужываннем зброі захапіў расейскі спецназ у раёне Керчанскага праліва. Паводле ўкраінскіх медыяў, агулам Расея ўзяла ў палон ад 20 да 23 чалавек, 6 маракоў параненыя. ФСБ сцвярджае, што украінскія караблі парушылі расейскую мяжу, бо не падавалі заяўкі на праход у праліве. Украіна кажа, што папярэджвала аб праходзе судоў, але не атрымала адказу. Сёння Вярхоўная Рада разгледзіць пытанне пра ўвядзенне ў краіне ваеннага становішча. Напярэдадні такое рашэнне прыняў Савет нацыянальнай бяспекі Украіны.

Усе апошнія навіны, звязаныя з Керчанскім крызісам можна прачытаць тут.

ВІДЭА
Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ваеннага становішча. Хроніка падзеяў
2018.11.26 08:56

КА, belsat.eu

Стужка навінаў