Стала вядома, калі ў Беларусі адменяць указ аб ілжэпрадпрымальніцтве


Як заявіў у Палаце прадстаўнікоў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, з 1 студзеня 2019 гады дзеянне ўказу № 488 аб ілжэпрадпрымальніцтве будзе спынена. Гэты ўказ лічыўся, мабыць, самым адыёзным для бізнесу ў Беларусі.

Кійко распавёў, што рэестра ілжэпрадпрымальнікаў як такога ўжо не будзе – яго перастануць актуалізаваць з 1 студзеня. І не абавязкова здзелкі з гэтымі суб’ектамі будуць анулявацца.

«У кожным канкрэтным выпадку, калі будзе падазрэнні па дзеяннях з рызыкоўным суб’ектам гаспадарання, будуць вывучацца ўсе акалічнасці. І карэктаваць падатковую базу будуць толькі на канкрэтную здзелку», – удакладніў намеснік міністра.

Указ № 488 быў прыняты ў 2012 годзе. Яго галоўнай мэтай стала барацьба з ілжэпрадпрымальніцтве і ухіленнем ад выплаты падаткаў. Указ, на думку бізнесу, не меў сэнсу, бо ў праваахоўных і кантрольных органаў досыць іншых «інструментаў» для прыцягнення да адказнасці парушальнікаў заканадаўства ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці: Грамадзянскі кодэкс, Крымінальны кодэкс, Падатковы кодэкс і г.д.

У лістападзе першы намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын падчас свайго выступу на Кастрычніцкім эканамічным форуме распавёў, што разглядаецца пытанне аб скасаванні указа №488 аб ілжэпрадпрымальніцтве, а таксамадэкрыміналізацыя эканамічных злачынстваў.

«Нашае грамадства падышло да таго этапу развіцця, калі эканамічныя метады прымусу не менш эфектыўныя за сілавыя. Аднак канчатковае рашэнне будзе за кіраўніком дзяржавы», – распавёў ён.

Hавiны
Эвалюцыя без рэвалюцыі. Віцэ-прэм’ер Турчын прывёў у прыклад Дэна Сяў Піна
2018.11.05 13:16

ІІ, belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў