Стала вядома, калі Насцю Рыбку і Алекса Леслі дэпартуюць у Беларусь


Тэрмін дэпартацыі агучыў старэйшы кансультант у справах замежных грамадзянаў калегіі адвакатаў «Thailand Bail» Нэйтан Фінэй.

Насту Вашукевіч (Насця Рыбка), Аляксандра Кірылава (Алекс Леслі) ды шасцёх удзельнікаў у справе пра нелегальны секс-трэнінг у Тайландзе дэпартуюць у Беларусь і Расею 17 ці 18 студзеня.

«Сваякі Настассі ды іншых фігурантаў справы цяпер рыхтуюць неабходныя дакументы і квіткі», – адзначыў Фінэй.

Цяпер Рыбка і Леслі – у лагеры для імігрантаў у Бангкоку, доступу да іх няма.

Рыбку і Леслі затрымалі ў Пхат-тхаі ў канцы лютага за незаконныя секс-трэнінгі. 15 студзеня яны прызналі сваю віну ў тайскім судзе і атрымалі ўмоўны тэрмін.

Насця Рыбка з Бабруйску стала шырока вядомай пасля таго, як 8 лютага Аляксей Навальны апублікаваў расследаванне аб сувязях алігарха Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэм’ерам Сяргеем Прыходзькам.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў