Паводле папярэдняга плану, 19 красавіка Аляксандр Лукашэнка звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, піша БелТА.
Звычайна большую частку такіх пасланняў Лукашэнка прысвячае эканоміцы і сацыяльнай палітыцы, і цягнецца прамова ад 1,5 да 2,5 гадзінаў.