Стала вядома, калі беларусы змогуць купляць валюту без пашпарта


Указ Лукашэнкі № 192 ад 29 траўня, які скасоўвае патрабаванне прадяўляць пашпарт набываючы валюту, пачне дзейнічаць ад 1 чэрвеня.

Рашэнне «аб лібералізацыі валютнага рэжыму» прыняў Нацыянальны банк, які ўлічыў стабільную сітуацыю на ўнутраным валютным рынку.

Абавязак прадʼяўляць пашпарт падчас куплі валюты дзейнічаў ад восені 2011 года. Як тады паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэты ўказ быў прыняты «ў рамках распрацаванага ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі комплексу мер па выхаду на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля». У выніку фінансавага крызісу 2011-га года усталяваны Нацбанкам курс долара за 2011 год вырас з 3000 да 8500 недэнамінаваных беларускіх рублёў, сукупная дэвальвацыя толькі за дзесяць месяцаў склала 189%.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў