Стала вядома імя найбуйнейшага падаткаплацельшчыка Менску


Найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам фізічнай асобаю ў Менску ў 2017 годзе стаў IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня. Летась ён сплаціў у казну 7 млн. рублёў з даходаў ад інвестыцыйнай дзейнасці.

Пракапеня ўжо пяты раз становіцца найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам у сталіцы.

Агулам менчукі ў 2017 годзе сплацілі падаткаў на 4,3 млрд. рублёў.

Нагадаем, Віктара Пракапеню ў 2015 годзе падазравалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, але потым справа была закрытая за адсутнасцю складу злачынства. Летась, паводле неафіцыйных звестак, менавіта Віктар Пракапеня разам з расейскім алігархам Міхаілам Гуцэрыевым угаварылі Аляксандра Лукашэнку падпісаць дэкрэт «Аб развіцці лічбавай эканомікі».

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў