Стала вядома, хто ўвайшоў у Каардынацыйную раду Ціханоўскай
2020.08.17 22:46
Сёння, 17 жніўня, стала вядома, хто ўвайшоў у Каардынацыйную раду Святланы Ціханоўскай. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміла давераная асоба Ціханоўскай Вольга Кавалькова.
Людміла Антаноўская — старшыня асацыяцыі «Інавацыйнае прыборабудаванне»;
Лілія Уласава – міжнародны медыятар, юрыст;
Уладзімер Дунаеў – прафесар, эксперт Грамадскага Балонскага камітэту;
Андрэй Ягораў – палітолаг, дырэктар Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі;
Марыя Калеснікава – прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі;
Максім Знак – юрыст, прадстаўнік штабу Віктара Бабарыкі;
Святлана Калінкіна – журналістка;
Вольга Кавалькова – сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, давераная асоба Святланы Ціханоўскай;
Мікалай Казлоў – старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, давераная асоба Святланы Ціханоўскай;
Аляксандр Дабравольскі – сябра палітрады Абʼяднанай грамадзянскай партыі;
Дзмітрый Крук – эканаміст;
Ігар Кубашкоў – прадстаўнік студэнцкай супольнасці;
Андрэй Курэйчык – кінасцэнарыст, драматург, рэжысёр, публіцыст;
Яўген Лівіянт – педагог, кіраўнік рэпетытарскага цэнтру «100 балаў»;
Сяргей Макейкаў – дэлегат БМЗ;
Тацяна Марыніч – заснавальніца групы кампаніяў Belbiz;
Уладзімер Пугач – фронтмэн гурту J-MORS, юрыст;
Віталь Рымашэўскі – сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі;
Ганна Севярынец – настаўніца, пісьменніца, літаратуразнаўца;
Андрэй Стрыжак – актывіст кампаніяў BY-COVID і BY_help;
Юры Хвашчэвацкі – кінарэжысёр;
Аляксандр Цэнтэр – кіраўнік групы кампаніяў «А-100»;
Уладзімер Цэслер – мастак;
Сяргей Чалы – незалежны аналітык, эканаміст;
Юлія Чарняўская – культуролаг, прафесарка;
Аляксей Шчурко – бізнесовец GURTAM.
Гэта яшчэ не канчатковы спіс удзельнікаў рады, запэўнівае Вольга Кавалькова.
«Гэта не значыць, што астатнія заяўкі адхіленыя, яшчэ ідзе працэс фармавання асноўнага саставу Каардынацыйнай рады, і будуць створаныя пляцоўкі для працы пашыранага складу, працоўных і экспертных групаў», – напісала яна.
Таксама Вольга заклікае прадстаўнікоў бастуючых прадпрыемстваў дэлегаваць да Каардынацыйнай рады.
Заўтра, 18 жніўня, увечары адбудзецца першае паседжанне рады.
Каардынацыйная рада – гэта працоўная група, якая дапаможа забяспечыць мірны і стабільны трансфер улады. Штаб Святланы Ціханоўскай пачаў ейнае фармаванне ад 15 жніўня.