Стала вядома, дзе пройдзе зімовая Алімпіада-2026


На сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) у Лазане 24 чэрвеня прайшлі выбары сталіцы зімовай Алімпіяды 2026 года, піша sports.ru.

На турнір прэтэндавалі Мілан у пары з Картына д’Ампэцца і Стакгольм. Па выніках галасавання чальцоў МАК было абвешчана, што зімовая Алімпіяда адбудзецца ў Мілане і Картына д’Ампэцца.

Італія прымала Алімпійскія гульні тры разы ў гісторыі: ў 1956 годзе зімовы турнір прайшоў у Картына д’Ампэцца, у 2006 годзе – у Турыне, у Рыме праходзіла летняя Алімпіяда 1960 года.

Аб’ектыў
На зімовых Алімпійскіх гульнях Беларусь выступае лепш, чым на летніх
2018.02.25 22:01

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў